29 снежня 2025, панядзелак, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO рыхтуецца да новых дыверсій у Балтыйскім моры

7
NATO рыхтуецца да новых дыверсій у Балтыйскім моры

Альянс запускае даследаванні, каб абараніць кабелі і трубаправоды ад сабатажу.

Навукоўцы Цэнтра марскіх даследаванняў і экспэрыментаў NATO апускалі на дно сучасныя акустычныя сэнсары. Яны хацелі высветліць, як з іх дапамогай супольнікі маглі б выяўляць пашкоджанні падводных трубаправодаў і кабеляў у Балтыйскім моры і як прадухіляць такія выпадкі ў будучыні, піша LRT.

«Ужо былі выпадкі сабатажу важнай інфраструктуры, напрыклад, трубаправодаў, ліній сувязі, оптавалаконных кабеляў. Мы спрабуем зразумець асяроддзе, у якім узнікае гэтая праблема. Таму мы назіраем за тым, што адбываецца пад вадой — дакладней, слухаем, што адбываецца пад вадой, і аб’ядноўваем гэта з выявай. Мы спрабуем зразумець, як даваць рады такім сітуацыям», — сказаў Робэрт Бін, навуковец Цэнтра марскіх даследаванняў і экспэрыментаў NATO.

Карабель Alliance звычайна базуецца ў порце Ла Спецыя ў Італіі. Ён абсталяваны як лабараторыя, у якой працуюць навукоўцы Цэнтра марскіх даследаванняў і экспэрыментаў, а таксама міжнародныя экспэрты ў галіне падводных даследаванняў.

У Балтыйскім моры нядаўна былі пашкоджаны важныя для некалькіх краін кабелі. У шэрагу выпадкаў сабатажу выкарыстоўваліся якары, якія караблі цягнулі па дне, пашкоджваючы стратэгічную інфраструктуру.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках