25 снежня 2025, Чацвер, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

6
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк

Пробашч Чырвонага касцёла адзначыў, што яго адправілі на «незаслужаны адпачынак».

Шматгадовы пробашч трэці год зачыненага Чырвонага касцёла ў Менску, адзін з найбольш вядомых і заслужаных святароў Беларусі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, год таму адпраўлены на пенсію і ў адстаўку з гэтай пасады, упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне, піша Katolik.life.

Раней са слоў вернікаў паведамлялася, што святар не падаваў прашэння аб адстаўцы, як гэта заявілі афіцыйна.

Цяпер ксёндз Завальнюк пацвердзіў гэта ў сваім відэа, якое прысвяціў тэме жыцця на пенсіі як сваёй, так і кожнага чалавека.

Святар адзначыў, што яго адправілі на «незаслужаны адпачынак», а затым працягнуў:

«На пенсію адправілі мяне па загадзе звыш [пры гэтым указаў уніз], але не Папы [Рымскага]. Адхілілі, адлучылі мяне ад алтара, ад святой Імшы, ад Касцёла, пастырства — разумей, ад народа».

Ксёндз Завальнюк адзначыў, што ўся надзея на Бога, «усё выправіцца, давяраю Богу».

Святар падумаў, што, калі яго «адхілілі ад Божага алтара, ахвяры святой Імшы, трэба абвяшчаць Слова Божае». Таму ён адкрыў свой ютуб-канал «Голас душы», у якога зараз амаль 3 тысячы падпісчыкаў.

У сваіх відэа святар праяўляе сябе як моцны прапаведнік і адпраўляе святыя імшы ў тых парафіях, якія запрашаюць яго да сябе.

Ксёндз Завальнюк таксама нагадаў пра рэпрэсаванага ў СССР святара Адама Станкевіча, які выдаў малітоўнік «Голас душы», і расстралянага пробашча Чырвонага касцёла ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, які напісаў прадмову да другога выдання малітоўніка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках