28 снежня 2025, Нядзеля, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вloomberg: ЗША апынуліся на мяжы скандалу стагоддзя

12
Вloomberg: ЗША апынуліся на мяжы скандалу стагоддзя

Праз бізнэс Трампа.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягвае развіваць сваю бізнэс-імперыю на фоне прэзідэнцкага тэрміна, спалучаючы ўладу і ўласнае багацце.

Пра гэта паведамляе Вloomberg.

У ЗША з'явіліся апасенні, што дэмакратыя рызыкуе ператварыцца ў бізнэс-праект. Яшчэ б, Дональд Трамп не адмовіўся ад «сляпога траста» і працягвае кіраваць сваім бізнэсам на пасадзе прэзідэнта ЗША.

Так, паводле дакумента Белага дома, апублікаванага ў аўторак, 19 жніўня, ён набыў сотні аблігацый, у тым ліку муніцыпальныя і карпаратыўныя, напрыклад, кампаній Qualcomm, Home Depot, T-Mobile і Meta Platforms.

Першая транзакцыя адбылася на наступны дзень пасля інаўгурацыі Трампа, а да жніўня ён здзейсніў 690 такіх аперацый.

Інвестыцыі Трампа ахопліваюць муніцыпальныя аблігацыі, выпушчаныя мясцовымі органамі ўлады, школьнымі парадамі, аэрапортамі і газавымі раёнамі, а таксама карпаратыўную пазыку амерыканскіх кампаній.

Заўважым, што гэта не першы выпадак, калі Трамп спалучае прэзідэнцкую пасаду і бізнэс, кідаючы цень на Белы дом.

Зараз чысты капітал Трампа Bloomberg ацэньвае на 6,4 мільярда даляраў. У адрозненне ад папярэдніх прэзідэнтаў, ён не перадаў актывы ў сляпы траст і працягвае кіраваць бізнэс-імперыяй праз сыноў.

У папярэдніх справаздачах Трамп адзначаў сотні аблігацый на ўласных рахунках, аддзеленых ад яго курорта Мар-а-Лага, Trump Media & Technology Group і крыптавалютных праектаў, якія цягам апошніх месяцаў дадалі не менш за 620 мільёнаў даляраў да яго багацця.

На фоне такой сітуацыі востра стаіць пытанне аб канфлікце інтарэсаў, бо частка карпаратыўных аблігацый Трампа належыць кампаніям, якія наўпрост залежаць ад федэральнай палітыкі, ініцыяванай прэзідэнтам.

Белы дом пакуль не падаў каментароў наконт апублікаванай 33-старонкавай справаздачы ва Управу ўрадавай этыкі.

Трамп стаў першым прэзідэнтам пасля прыняцця федэральнага закона аб этыцы 1978, які не аддзяліў свае актывы ад кіраўніцтва дзяржавай, і яго дзеянні працягваюць выклікаць ажыўленыя дыскусіі аб спалучэнні палітыкі і бізнэсу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках