Эрдаган правёў тэлефонную размову з Пуціным
- 20.08.2025, 14:18
- 3,540
Стамбул будзе пляцоўкай для далейшых перамоў?
Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган правёў тэлефонную размову з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Сярод ключавых тэм - саміт на Алясцы, а таксама перамовы ў Стамбуле.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу Крамля.
Адзначаецца, што падчас размовы лідары краін абмеркавалі апошняе развіццё сітуацыі вакол мірных перамоў Украіны і РФ. Дарэчы, Пуцін выказаў сваю ацэнку расейска-амерыканскай сустрэчы, якая адбылася ў Анкарыджы.
Таксама Пуцін нібыта падзякаваў Турцыі за садзейнічанне ў правядзенні перамоў паміж прадстаўнікамі Украіны і Расеі ў Стамбуле.
Акрамя таго, падчас размовы закраналіся некаторыя двухбаковыя пытанні, уключаючы далейшае развіццё гандлёва-інвестыцыйных сувязей.