У Беларусі даражэе газ
1- 20.08.2025, 14:36
- 5,810
Але павышэнне закране не ўсіх.
У Беларусі змянілі кошт прыроднага газу для некаторых катэгорый спажыўцоў.
Гэта прадугледжана пастановай МАРГ, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, пры выкарыстанні індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт аднаго кубаметра газу павялічыўся з 20,62 да 21,25 капейкі. Гэта значыць, расцэнкі выраслі на 3% (0,63 капейкі).
Новая цана ўстаноўленая для арганізацый, якія маюць інтэрнаты - у частцы выкарыстання газу грамадзянамі, якія ў іх пражываюць.
Акрамя гэтага, змены закранулі рэлігійныя арганізацыі, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзіцячыя вёскі і мястэчкі, а таксама хоспісы.
Дарэчы, тарыф для гэтай жа катэгорыі спажыўцоў пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў застаўся ранейшым - 54, 77 капейкі за кубаметр.