28 снежня 2025, Нядзеля, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Жан Шчарбакоўскі забіў цуда-гол за берлінскае «Дынама»

Беларус Жан Шчарбакоўскі забіў цуда-гол за берлінскае «Дынама»
Жан Шчарбакоўскі

Відэафакт.

У выязным матчы 3-га тура Паўночна-ўсходняй рэгіянальнай лігі Нямеччыны (Д4) берлінскае «Дынама» перамагло «Пройсэн» — 2:1.

Голам у складзе гасцей вызначыўся беларускі паўабаронца Жан-Рафаэль Шчарбакоўскі, які выйшаў у стартавым складзе. Наш суайчыннік патрапіў у браму спаборніка на 37-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:0.

У турнірнай табліцы «Дынама» з трыма баламі 14-е месца ў турнірнай табліцы.

Шчарбакоўскі нарадзіўся ў Магілёве. У актыве гульца чатыры сустрэчы за нацыянальную каманду Беларусі U-19.

@tribunaby Беларускі немец запальвае за берлінскае «Дынама» 🔥 #беларусь #белфутбол #футбол #берлін #берлин #германия #беларускіцікток ♬ PHONK BRASILEIRO FRESCO - DJ MOIGUS & DJ FKU

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках