28 снежня 2025, Нядзеля, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знайшлі ўнікальнае самаробнае аўто

10
У Беларусі знайшлі ўнікальнае самаробнае аўто

Стала вядомая ягоная дзіўная гісторыя.

Вядомыя ў колах аматараў рэтратэхнікі браты Гапановічы (яны ж арганізатары буйных тэматычных фестываляў «Кола часу», «Залатая міля» і г. д.) падзяліліся сваёй незвычайнай знаходкай. Ім перадалі ўнікальны самаробны аўтамабіль, сабраны невядомым беларусам. Цяпер Алег і Віталь спрабуюць аднавіць гісторыю аўто, піша Onlíner .

– У аўтамабілі выкарыстаны рухавік ад матацыкла, а дакладней – ад першых мадэляў М-72 (гэта савецкі цяжкі матацыкл, копія нямецкага BMW R71). Гэта сведчыць, што машына, верагодна, сабраная ў 1950-я гады. Устаноўленыя прыборы ад «палутаркі» (грузавіка ГАЗ-АА), некаторыя дэталі – авіяцыйныя. А падвеска ўвогуле штосьці ўнікальнае. Пярэдняя і задняя частка, відаць, завадскога выканання. Ёсць меркаванне, што яна ад нейкага даваеннага аўтамабіля, але вызначыць гэта пакуль не атрымалася, – расказвае Алег Гапановіч.

Аўтамабіль «родам» з Віцебскай вобласці. Гапановічам пра гэтую машыну стала вядома ад сяброў. Чалавек з імем Валянцін, у руках у якога знаходзілася самаробка, амаль нічога не змог пра яе апавесці.

Пасля публікацыі з рэдакцыяй Onlíner звязаўся чалавек, які, як ён сцвярджае, знаёмы з гэтым транспартным творам невядомага Кулібіна. Мужчына расказвае: машына 1949 года. Паводле ягоных словаў, гэты аўтамабіль павінен быў пераехаць ва Украіну і дапрацоўвацца ў горадзе Хмяльніцкі ў 2012 годзе. Аднак уладальнік аўто памёр, аднаўленне самаробкі спынілася.

– Ведаю, што ў машыне хацелі ўсталяваць мацнейшы рухавік, – успамінае мужчына. – Уладальнік – дзіўны чалавек, ён захапляўся машынамі. Адкуль запчасткі? Трохі з «палутаркі» [ГАЗ-АА], нешта ёсць ад матацыкла, «Эмкі» [ГАЗ М-1], «Віліса» [мабыць, маецца на ўвазе амерыканскі вайсковы Willys]. Машына стаяла ў Віцебску, я на просьбу сына гаспадара павінен быў перавезці яе ў Хмяльніцкі. У мяне нават застаўся тэхпашпарт матора.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках