У Швэцыі паспяхова перанеслі 600-тонную царкву
3- 20.08.2025, 20:54
- 6,970
Перанос адбываўся на адлегласць 5 кіламетраў і заняў два дні.
У паўночнай Швэцыі паспяхова закончылі ўнікальную аперацыю – перанос 600-тоннай царквы горада Кіруна, пабудаванай у пачатку XX стагоддзя. Перанос адбываўся на адлегласць 5 кіламетраў і заняў два дні, звярнуў увагу тысячаў жыхароў і турыстаў, якія хочуць убачыць гэты рэдкі працэс.
Ніклас Эліясан, адказны за гэтую аперацыю ў швэдскай горназдабыўной кампаніі LKAB, адзначыў, што ўсё прайшло выдатна, а момант пераносу ў некаторых людзей выклікаў нават слёзы ад хвалявання. Аднак царкву пакуль не ўсталявалі на новы падмурак – гэты этап будзе выкананы пазней.
Неабходнасць пераносу была звязаная з пашырэннем найбуйнейшай у свеце падземнай жалезаруднай шахты, эксплуатацыя якой магла прывесці да прасадкі грунту пад гістарычнай пабудовай.
Перанос царквы – частка шырокага 30-гадовага плана перасялення ўсяго горада Кіруна: у рамках праекта трэба перанесці блізу 3 тысячаў будынкаў і перасяліць прыкладна 6 тысячаў жыхароў. Некаторыя будынкі будуць разабраныя і адноўленыя ў новым цэнтры горада, а іншыя, як царква, пераносяцца цалкам, каб захаваць іх арыгінальную форму і архітэктурную каштоўнасць.
Гэты праект уважаецца за адну з самых амбіцыйных урбаністычных перапланіровак у свеце і дэманструе, як сучасныя тэхналогіі могуць абараніць культурную спадчыну, нягледзячы на вялікія індустрыяльныя патрэбы.
