25 снежня 2025, Чацвер, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка цынічна пажадаў Украіне «мірнага неба»

29
Лукашэнка цынічна пажадаў Украіне «мірнага неба»

У віншаванні - ні слова пра вайну.

Лукашэнка выдаў цынічнае віншаванне для Украіны ў Дзень Незалежнасці.

У віншаванні, апублікаваным прэс-службай дыктатара, ён заявіў, што прызначэнне беларускага і ўкраінскага народаў - «жыць побач у міры і згодзе». Ён пераконвае, што Беларусь «і надалей застаецца адкрытай для ўкраінцаў».

«Блізкае суіснаванне ўстанавіла паміж нашымі людзьмі непарыўныя крэўныя сувязі, замацаваныя агульным гістарычным лёсам, агульнымі хрысціянскімі каштоўнасцямі і шчырым сяброўствам. Як бы ні цягнулі ў розныя бакі вонкавыя сілы, Беларусь і надалей застаецца адкрытай для ўкраінцаў. Мы настроеныя на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і канструктыўны дыялог з нашымі паўднёвымі суседзямі», - заявіў Лукашэнка.

Акрамя таго, дыктатар цынічна пажадаў Украіне «мірнага неба». У той жа час у віншаванні ён не згадаў пра вайну, якую Расея развязала супраць Украіны, у тым ліку пры падтрымцы Беларусі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках