Расея ды Украіна правялі абмен ваеннапалоннымі
- 24.08.2025, 16:40
- 2,726
Дадому ўдалося вярнуць 146 украінскіх герояў.
Расея ды Украіна правялі чарговы раўнд абмену ваеннапалоннымі па формуле 146 на 146, паведамілі ў Мінабароны Расеі ў нядзелю, 24 жніўня.
- Цяпер расейскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, — паведамляе Мінабароны Расеі.
Таксама адзначаецца, што «абмен адбыўся пры пасярэдніцтве Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў».