25 снежня 2025, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада перадасць Украіне дроны, боепрыпасы і бранятэхніку на суму больш як на $700 мільёнаў

6
Канада перадасць Украіне дроны, боепрыпасы і бранятэхніку на суму больш як на $700 мільёнаў

Украіна атрымае вайсковую дапамогу ўжо ў верасні.

У верасні Украіна атрымае дроны, боепрыпасы і бранятэхніку з пакета дапамогі Канады на суму больш за 1 мільярд канадскіх даляраў (звыш $700 млн ЗША).

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Канады Марк Карні падчас урачыстасцяў з нагоды Дня Незалежнасці ў Кіеве.

Карні нагадаў, што падчас саміту G7 у чэрвені Канада паабяцала выдаць яшчэ 2 мільярды канадскіх даляраў на вайсковую дапамогу Украіне.

- Я з гонарам абвяшчаю, што больш за 1 мільярд з гэтай сумы будзе накіраваны на ўзмацненне вашага арсенала ўзбраенняў шляхам пастаўкі дронаў, боепрыпасаў і бранятэхнікі, якія паступяць ужо ў наступным месяцы, - заявіў ён.

Акрамя таго, Канада выдасць дзясяткі мільёнаў даляраў на экстранную медыцынскую дапамогу, будаўніцтва бамбасховішчаў, падтрымку мясцовай дэмакратыі і кіберабарону Украіны.

Карні падкрэсліў, што ягоная краіна застанецца надзейным хаўруснікам Украіны як у супрацьдзеянні расейскай агрэсіі, так і ў аднаўленні пасля вайны.

- Пуціна можна спыніць. Расейская эканоміка слабее. Яна становіцца ўсё больш ізаляванай. Тады як наш саюз становіцца больш трывалым, рашучым і згуртаваным, - падкрэсліў Карні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках