Беларусаў чакаюць хвалі цяпла
- 24.08.2025, 21:05
- 7,240
Прагноз надвор'я на канец жніўня.
Будучы тыдзень жніўня застаецца апошнім шанцам на спякоту і сонца. Ці атрымаецца як след выкупацца гэтым летам, расказаў у эфіры праўладнага АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Паводле ягоных слоў, у перыяд з 25 да 31 жніўня сярэднедзённая тэмпература апусціцца ніжэй за адзнаку 15°C са знакам плюс , а гэта – пачатак кліматычнай восені.
- Увесь тыдзень тэмпература паветра будзе на 2-5 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму, ночы таксама будуць прыкметна халаднейшымі. Нібы на двары не жнівень, а верасень, – палохае Рабаў.
Акрамя таго, рэдкі дзень будзе абыходзіцца без дажджоў. На кароткачасовы ўсплёск цяпла можна спадзявацца толькі ў сярэдзіне тыдня - ды і то не ва ўсіх рэгіёнах.
Надвор'е ў пачатку тыдня
У панядзелак-аўторак на надвор'і адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў і вільготных паветраных мас з Балтыйскага мора. Гэта значыць, што амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя і навальніцы.
Уночы чакаецца ад 6°С да 12°С. Удзень у панядзелак будзе ад 11°С па ўсходзе краіны да 23°С па паўднёвым захадзе, у аўторак-ад 15°С у Магілёве да 23°С у Берасці.
Надвор'е ў сярэдзіне тыдня
Папярэдне, у сярэдзіне і другой палове тыдня надвор'е будуць вызначаць кантрасныя атмасферныя франты. У большасці раёнаў чакаюцца дажджы - ад невялікіх да моцных.
Пераважная тэмпература ўночы ў сераду-ад 6°С да 11°С, удзень – 17... 22°С.
Да чацвярга ж ёсць надзея трохі пагрэцца. Уночы будзе 7...13°С градусаў, а вось удзень у Берасцейскай вобласці чакаецца да 28°С. Праўда, вось у Гомельскай – усяго 17°С.
У пятніцу прагназуецца ад 13°С па паўночным усходзе да 21°С па паўднёвым усходзе.
Надвор'е ў апошнія выходныя лета
У суботу і нядзелю чакаецца няўстойлівае і вільготнае надвор'е. Нікуды не дзенемся і ад кароткачасовых дажджоў, магчымыя нават навальніцы.
Уначы будзе ад 7°С да 14°С, у сярэдзіне дня ў суботу – ад 11°С па паўночнай палове краіны да 24°С па паўднёвым захадзе, у нядзелю ад 11°С па поўначы да 19°С па поўдні.