25 снежня 2025, Чацвер, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі жорстка адпрэчыў «гарантыі бяспекі» ад РФ

11
Зяленскі жорстка адпрэчыў «гарантыі бяспекі» ад РФ

Будуць толькі тыя краіны, якім давярае Украіна.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адхіліў ідэю «гарантый бяспекі» ад Расеі. Ён падкрэсліў, што гарантамі павінны быць тыя краіны, якім давярае ўкраінскі народ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ягоную супольную прэс-канферэнцыю з прэм'ер-міністрам Канады Маркам Карні.

Як вядома, цяпер Украіна, ЗША і еўрапейскія партнёры распрацоўваюць гарантыі бяспекі, якія стануць засцерагальнікам, калі РФ зноў надумае нападаць на Украіну. З Масквы гучалі заявы, што РФ таксама павінна быць гарантам.

У сувязі з гэтым у Зяленскага спыталі, якімі павінны быць гарантыі бяспекі, якімі павінны быць гарантыі ад Расеі. Аднак прэзідэнт Украіны адзначыў, што краіна ўжо мела досвед з «Будапешцкім мемарандумам», калі РФ таксама была гарантам, аднак парушыла свае абяцанні і пачала вайну.

- Таму мы не гаворым пра гарантыі бяспекі ад Расейскай Федэрацыі. Мы гаворым пра гарантыі бяспекі, якія будуць нас абараняць ад Расейскай Федэрацыі, ад яе агрэсіі або паўтарэння поўнамаштабных агрэсіўных крокаў у будучыні, - заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што гарантамі павінна стаць кола тых краін, якім давярае народ Украіны. Менавіта тыя краіны, якія з самага пачатку поўнамаштабнай вайны ўкраінцам дапамагаюць.

- Напрыклад, краіны, якія накладвалі санкцыі за агрэсію. Краіны якія давалі зброю. Краіны якія забяспечвалі гуманітарнай падтрымкай. Краіны якія ўзмацнялі нас у моманты блэкатаў энэргетычна. Краіны якія дапамагаюць вярнуць нам дзяцей, людзей з палону. Гэта значыць шмат рэчаў. І безумоўна нумар адзін - краіны, якія здольныя абараніць Украіну, - кажа кіраўнік украінскай дзяржавы.

Зяленскі падкрэсліў, што павінна быць абарона ў небе, на моры, і на зямлі. Прэзідэнт Украіны адзначыў, што частка гарантый бяспекі павінна на сябе ўзяць моцнае ўкраінскае войска.

- Рана пра гэта казаць (размяшчэнне войскаў на зямлі - рэд.). Спачатку будзе падрыхтаваная інфраструктура, і безумоўна ў гэтай інфраструктуры важную ролю займае ўкраінскае войска. Гэта значыць часткай гарантый бяспекі павінна быць сіла ўкраінскага войска, вялікае ўкраінскае войска, айчынная вытворчасць, усе гэтыя магчымасці і фінансавыя магчымасці таксама, - рэзюмаваў Зяленскі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках