Расея злавіла ў сківіцу наймагутнейшы аперкот
7- Аляксандр Няўзораў
- 25.08.2025, 14:28
- 33,344
Джэй Ды Вэнс нанёс удар спакойна, выразна і прыгожа.
Расея раскісла ад ілюзій аб сваёй перамозе на дыпламатычным рынгу і дастала капу. Магчыма, яна хацела шырэй усміхнуцца гледачам.
Але менавіта ў гэтую, прыемную для яе хвіліну, РФ злавіла ў сківіцу наймагутнейшы аперкот.
Цяпер яна плюецца зубамі, вытрасае кроў з вушэй і спрабуе зразумець «як яе клічуць».
Справа ў тым, што віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс раптам надумаў азнаёміць свет з разуменнем Штатамі вар'яцкай вайны.
Спакойна, выразна, хораша Ды Вэнс, які так доўга і так пераканаўча прыкідваўся «дрэнным хлопцам», зачараваным Крамлём - настукаў Расеі па мордзе:
«У канчатковым выніку ўкраінцы самі вызначаць, дзе праводзіць тэрытарыяльныя межы ў іх уласнай краіне», – Вэнс.
«Расея не хоча спынення агню. Мы не кантралюем дзеянні РФ, калі б мы кантралявалі, вайна скончылася б сем месяцаў таму», - Вэнс.
«Расейцы прызналі, што не змогуць устанавіць ва Украіне марыянетачны рэжым, што было галоўным патрабаваннем у самым пачатку вайны», - Вэнс.
Аляксандр Няўзораў, «Телеграм»