25 снежня 2025, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Пад ударам апынуліся 90% прадпрыемстваў ВПК Расеі

9
Эксперт: Пад ударам апынуліся 90% прадпрыемстваў ВПК Расеі
Фота: Fire Point

На што здольная ўкраінская ракета «Фламінга»?

Новая ўкраінская дальнабойная ракета «Фламінга», здольная знішчаць цэлі на адлегласці да 3000 кіламетраў, абяцае мець значны ўплыў на ход баявых дзеянняў і адкрыць новыя магчымасці для атакі стратэгічных аб'ектаў у глыбокім тыле ворага.

Як распавёў «Радыё Свабода» авіяцыйны эксперт Валеры Раманенка, у зону паражэння ракеты трапляе пераважная большасць прадпрыемстваў расейскага ВПК.

«Асноўныя прадпрыемствы расейскага ВПК размешчаныя ў Маскоўскай вобласці, Паволжы і на Урале. Усе гэтыя раёны пад ударам. Напрыклад, на Урале ёсць горад Воткінск, дзе расейцы вырабляюць «Арэшнік» і ўсе ракеты. Да яго - усяго 1400 кіламетраў. На мае падлікі, прыкладна 90% прадпрыемстваў расейскага ВПК будуць пад абстрэлам», - кажа Раманенка.

У той жа час аб тым, калі гэтыя крылатыя ракеты паступяць на ўзбраенне УСУ і будуць выкарыстоўвацца вайскоўцамі ў рэальных баявых дзеяннях, пакуль невядома.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках