The Guardian: Вэнс тэлефанаваў Залужнаму пасля сваркі Трампа і Зяленскага ў Белым доме
17- 25.08.2025, 18:43
- 16,798
Той адмовіўся ад размовы.
Былы галоўны камандзір УСУ, амбасадар Украіны ў Вялікай Брытаніі Валерый Залужны адмовіўся ад кантактаў з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам, які патэлефанаваў яму пасля публічнай спрэчкі Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Белым доме 28 лютага.
Аб гэтым піша газета The Guardian са спасылкай на неназваных суразмоўцаў.
У артыкуле гаворыцца, што менавіта віцэ-прэзідэнт ЗША адыграў ключавую ролю ў правакаванні канфлікту паміж Трампам і Зяленскім у Авальным кабінеце ў лютым.
Як адзначаецца, Вэнс патэлефанаваў Залужнаму ў пачатку сакавіка, праз тры дні пасля сваркі ў Белым доме, "абдумваючы альтэрнатыву праблемнаму Зяленскаму".
"Каманда Вэнс "паспрабавала розныя дыпламатычныя і іншыя каналы", каб звязацца з Залужным, паведаміў адзін з трох суразмоўцаў. Залужны, пасля кансультацыі з кіраўніком Офіса прэзідэнта, адмовіўся адказваць на званок", - сказала крыніца.
Адна з крыніц, набліжаная да Залужнага, распавяла, што гэта была "дэманстратыўная праява адзінства", бо ён разумеў, што падтрымка каманды Дональда Трампа супраць свайго прэзідэнта — не найлепшы варыянт.
"Многія яго прыхільнікі не разумелі, чаму ён гэта зрабіў. Але гэта была яго прынцыповая пазіцыя: Украіна была прыніжаная, і мы павінны быць адзінымі", - кажа суразмоўца выдання.
Як адзначае The Guardian, ва Украіне не запланавана ніякіх выбараў, бо галасаванне немагчымае ў стане вайны: "Але ўсе ва Украіне ведаюць, што рана ці позна палітыка вернецца".
Адзначаецца, што Залужны ніколі публічна не заяўляў ні пра якія палітычныя амбіцыі і адхіляе амаль усе запыты на інтэрв'ю.
Аднак у амбасаду Украіны ў Лондане, пастаянна прыязджаюць "палітычныя паломнікі", каб прапанаваць яму паслугі, выказаць падтрымку ці паспрабаваць адгадаць, ці плануе Залужны балатавацца на выбарах.
Таксама выданне піша, што акрамя ўкраінскіх дэпутатаў, грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў бізнэсоўцаў, да Залужнага прыязджаў былы дарадца Дональда Трампа Пол Манафорт, які наведаў яго, каб прапанаваць свае паслугі ў якасці палітычнага кансультанта ў "любой будучай выбарчай кампаніі". The Guardian дадае, што Залужны адмовіўся ад ягонай прапановы.
Паводле звестак выдання, яшчэ адным "госцем" Залужнага быў кіраўнік ОП Андрэй Ярмак.
Са слоў крыніцы The Guardian, на сустрэчы ў лістападзе летась Ярмак прапанаваў Залужнаму афіцыйна далучыцца да палітычнай каманды прэзідэнта, каб "прадставіць адзіны фронт перад маючымі адбыцца выбарамі". Аднак Залужны адмовіўся ад прапановы.
У той жа час, паводле звестак крыніц выдання, ён паабяцаў Ермаку, што не будзе крытыкаваць Зяленскага публічна, пакуль ідзе вайна, а таксама запэўніў, што не зладзіць ОП "ніякіх непрыемных сюрпрызаў".
"Калі я вырашу, што хачу пайсці ў палітыку, вы спачатку пачуеце гэта ад мяне, прыватна", - цытуе The Guardian словы Залужнага Ермаку.