Мерц разглядае кандыдатуру фон дэр Ляен на пасаду прэзідэнта Нямеччыны
5- 25.08.2025, 18:55
- 2,282
Канцлер Нямеччыны можа вылучыць кандыдатуру старшыні Еўракамісіі на пасаду прэзідэнта на выбарах у 2027 годзе.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц можа вылучыць кандыдатуру старшыні Еўракамісіі Уршулы фон дэр Ляен на пасаду прэзідэнта ФРГ на выбарах у 2027 годзе. Пра гэта ў панядзелак, 25 жніўня, паведамляе Spiegel са спасылкай на крыніцы.
Паводле звестак Spiegel, раней Мерц на пытанне аб тым, хацеў бы ён, каб жанчына стала новым прэзідэнтам Нямеччыны адказаў, што "было б добра".
Spiegel адзначае, што спіс кандыдатаў у прэзідэнты кароткі:
Юлія Клек - спікерка Бундэстага;
Карын Прын - міністарка сям'і;
Ілзэ Айгнер - старшыня парламента Баварыі.
Аднак, паводле звестак журналістаў, у нямецкіх урадавых колах працягвалася абмеркаванне што да кандыдатуры Уршулы фон дэр Ляен. Аднак Spiegel удакладняе, што фон дэр Ляйен страціць больш за палову свайго тэрміну на пасадзе кіраўніцы Еўрапейскай камісіі праз тое, што яе пераабралі ў 2024 годзе.
Spiegel таксама ўважае, што пасада прэзідэнта можа быць для яе прывабнай: яна зноў стала б першай у гісторыі - першай жанчынай-міністрам абароны, першай жанчынай-старшынёй Еўрапейскай камісіі і першай жанчынай-федэральным прэзідэнтам.
18 ліпеня Еўрапейскі парламент пераабраў Уршулу фон дэр Ляен прэзідэнтам Еўракамісіі. Гэта яе другі тэрмін на гэтай пасадзе.
Яна ўзначальвала Еўракамісію з 1 снежня 2019 года. Да гэтага, з 2013 да 2019 года, была міністаркай абароны Нямеччыны.