Да канца года Украіна атрымае яшчэ 800 тысяч боепрыпасаў у рамках «чэшскай ініцыятывы»
2- 25.08.2025, 21:48
- 1,622
У гэтым годзе Кіеў атрымаў ужо больш за мільён набояў.
Сёлета ў рамках «чэшскай ініцыятывы» Украіна атрымала больш за мільён набояў. Да канца года павінна паступіць яшчэ 800 тысяч.
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі падчас штогадовай нарады чэшскіх амбасадараў, паведамляе DW ..
Са слоў міністра, сёлета ў рамках «чэшскай ініцыятывы» па пастаўках боепрыпасаў Украіна атрымала ўжо больш за мільён набояў.
Летась дзякуючы гэтай жа ініцыятыве Украіна атрымала 1,5 млн адзінак боепрыпасаў буйнога калібру.
«Дзякуючы нашай ініцыятыве па пастаўках боепрыпасаў удалося ў пяць разоў зменшыць перавагу расейскай артылерыі на полі бою і спрыяць утрыманню ўкраінскай лініі фронту», - заявіў дыпламат.
Ён дадаў, што ўсяго сёлета 16 краін-удзельніц "чэшскай ініцыятывы" па пастаўках боепрыпасаў плануюць перадаць Украіне 1,8 млн артылерыйскіх набояў. Гэта значыць, да канца года паступіць яшчэ 800 тысяч.