Памёр вядомы кампазітар, удавец Маі Плісецкай Радзівон Шчадрын
12- 29.08.2025, 9:09
- 8,164
Яму было 93 гады.
Памёр вядомы савецкі кампазітар Радзівон Шчадрын. Яму было 93 гады. Пра гэта паведамляе Вялікі тэатр Расеі.
"Радзівон Шчадрын - гэта ўнікальная з'ява і эпоха ў жыцці сусветнай музычнай культуры. Ягоныя оперы, балеты і сімфанічныя творы многія дзесяцігоддзі з велізарным поспехам выконваюцца на ўсіх найбуйнейшых сцэнах свету. Неацэнная творчая спадчына Шчадрына нязменна знаходзіць водгук у сэрцах публікі. Гэта велізарная трагедыя і незаменная страта для ўсяго свету мастацтва", - гаворыцца ў некралогу, які апублікаваў тэатр.
Радзівон Шчадрын - адзін з самых вядомых кампазітараў другой паловы ХХ стагоддзя на постсавецкай прасторы. Ён аўтар мноства вядомых твораў, уключаючы балеты "Кармэн-сюіта” і “Ганна Карэніна”, оперу "Не толькі каханне", а таксама сімфоніі, канцэрты, хоры і фартэпіянныя творы. Яго музыка выконвалася вядучымі аркестрамі свету, а сярод дырыжораў былі такія імёны, як Мсціслаў Растраповіч, Ларын Маазель, Марыс Янсанс.
Усяго Шчадрын стварыў больш за паўтары сотні камерных, харавых і сімфанічных п'ес, музыку ў драматычных спектаклях і кіно.
З 1958 года Радзівон Шчадрын быў жанаты з балярынай Маяй Плісецкай, якая памерла ў 2015 годзе ва ўзросце 89 гадоў.