«360 балаў і не прайшла на платнае, што ўвогуле адбываецца?»
93- 3.08.2025, 21:44
- 36,238
Чаму беларусам усё больш складана паступіць у ВНУ.
У TikTok з'яўляецца ўсё больш відэа, дзе абітурыенты скардзяцца на занадта высокія балы для паступлення ў беларускія ВНУ. Партал BGmedia пагаварыў з экспэртам на гэтую тэму.
«Я плакала. Адзін бал не хапіла на бюджэт»
Беларуска не прайшла на бюджэт па спецыяльнасці «пачатковая адукацыя» - ёй не хапіла ўсяго аднаго бала. Дзяўчына набрала 307 з 400, у той час як прахадны бал склаў 308. Бацькі былі гатовы аплаціць вучобу, але яна наважыла пайсці на платнае навучанне па накіраванні «псіхалогія». Сярод плюсаў, з яе слоў, - адсутнасць "адпрацоўкі" пасля выпуску. Мінусы - адсутнасць стыпендыі і абмежаваныя фінансы ў сям'і.
@karieenka это сложно, но живём дальше❤️🩹 тгк: Karienkaa #поступление #абитуриент #психология #учитель #fyp #foru #karienkaa ♬ оригинальный звук - karienkaa
«Але іншага выбару няма», - сказала яна.
На фоне слёз і трывогі - поўнае неразуменне, як гэты дыплом дапаможа ёй у будучыні. Працаўладкаванне па спецыяльнасці - пытанне без адказу.
«360 балаў і не прайшла на платнае. Што ўвогуле адбываецца?»
Іншая дзяўчына ў TikTok таксама не хавае эмоцый:
«На «хустку» патрабуюць 400 балаў. У мяне 360 - і я не праходжу. Гэта проста капец. Людзі па 100 балаў за іспыты атрымлівалі — і не праходзяць. Што за трызненне?!
Такіх відэа ўсё больш. Абітурыенты ў шоку: нехта «з 283 баламі лётае па ўсіх уніках», іншыя з выдатнымі вынікамі не могуць знайсці месца.
«Паступленне – як чэлендж», – падсумоўвае адна з гераінь відэа.
І гэта - не перабольшанне.
Што адбываецца з паступленнем у Беларусі?
Паводле афіцыйных звестак, у 2025 годзе колькасць тых, хто паступае ў каледжы, амаль у паўтара раза перавысіла набор у ВНУ. Міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што гэта адлюстроўвае патрэбнасці эканомікі: рабочых прафесій становіцца ўсё больш, попыт на сярэднюю спецыяльную і прафтэхадукацыю расце.
Але з ВНУ - іншая гісторыя. Сярэднія балы на паступленне растуць. І нават платнае аддзяленне больш не гарантуе паступленні - конкурс на некаторыя кірункі, са слоў абітурыентаў, становіцца проста непраходным.
Каментарый экспэрта
«Многія падлеткі проста не разумеюць, навошта ідуць у ВНУ. Вырашаюць бацькі. Ідуць не па ўсвядомленай мэце, а па інерцыі - таму што "так прынята". Часта ў такім узросце маладыя людзі самі не ведаюць, чаго хочуць, куды хочуць, навошта хочуць наогул. Яны знаходзяцца ў кокане ірацыянальных эмоцый, дзе мэты і задачы ім ставяць бацькі», - уважае кандыдат сацыялагічных навук, спецыяліст у адукацыі Андрэй Лаўрухін.
Са слоў Лаўрухіна, сістэма працуе па старых лекалах.
«Савецкі вобраз вышэйшай адукацыі як «элітарнай» дагэтуль жывы ў галовах бацькоў. Яны выраслі ў рэальнасці, дзе дыплом ВНУ адчыняў дзверы. Цяпер жа ён не гарантуе ўвогуле нічога».
Экспэрт адзначае, што інфантыльнасць маладых людзей шмат у чым падтрымліваецца і школай, і сям'ёй, і самой сістэмай вышэйшай адукацыі:
«На выхадзе атрымліваецца дзіця вялікае ўзросту, якое не ведае, куды яму падацца».
@vikabelarusova больна #беларускіцікток #рэкамендацыі ♬ оригинальный звук - «Viktoryja»
Але ў выніку, скончыўшы вну, выпускнік пападае ў рэальнасць, дзе размеркаванне — часцей за ўсё ў малапрывабнае месца з нізкім заробкам, дыплом не дае значнай перавагі ні ў грошах, ні ў кар'еры, а ўкладзеныя ў навучанне сродкі не акупляюцца.
«Выпускнік ВНУ разумее, што насамрэч вышэйшая адукацыя ў нашых шыротах не дае ніякіх чаканых фінансава адчувальных вынікаў. Гэта значыць з аднаго боку інерцыя савецкага, а з іншага боку - адсутнасць гарызонту часу, прагнозу ад укладзеных сродкаў і высілкаў за вышэйшую адукацыю. Што яна дае? Зразумелая справа, што інстытуты вышэйшай адукацыі прадаюць сябе таксама. Яны як бы напампоўваюць гэтыя чаканні, яны іх падтрымліваюць увесь час. То бок, гэта такая гульня. Гульня з чаканнямі, гульня з жаданнямі. Але сапраўды рэальнасць усё больш супярэчыць гэтым чаканням і жаданням», - уважае суразмоўца.
На думку экспэрта, зараз паступова гэтыя паветраныя замкі пачынаюць разбурацца. Напрыклад, у сувязі з інстытутам прымусовага размеркавання, калі людзі аказваюцца ў пастцы.
А, напрыклад, у мужчынскага насельніцтва ёсць мацнейшая матывацыя. Размова аб рызыцы трапіць у войска. І тут выбар бацькоў за гэтых дзяцей таксама зразумелы. Асабліва ва ўмовах вайны. Гэта значыць лепш аддаць дзіця ў інстытут, чым рызыкаваць, што яго пусцяць у расход.
Чаму ж тады выпускнікі ўсё яшчэ імкнуцца ў ВНУ?
Бо альтэрнатывы малавядомыя ці лічацца «другасортнымі», кажа Лаўрухін.
«У той жа Нямеччыне, напрыклад, моцная сістэма прафтэха. Вучышся два-тры гады, атрымліваеш прафесію і выходзіш на рынак. Гэта зразумела, хутка, выгадна. Не кажучы ўжо пра Амерыку і Англію, дзе прагматыка таксама лёгка калькулюецца. Там ёсць такая мадэль, дзе прапісана, за колькі гадоў вы можаце пакрыць ці вярнуць свае выдаткі на адукацыю. Вы ведаеце, за які час вы вернеце свае грошы, укладзеныя на навучанне. Нават рэклама многіх ВНУ гэта дае», - распавядае Лаўрухін.
А ў нашых краях атрымоўваецца, што гэтага няма. Ёсць нейкае цьмянае ўяўленне аб тым, што вышэйшая адукацыя - гэта крута, гэта імідж. На думку суразмоўцы, тое, што пасля гэтага вы будзеце дыпламаваным, беспрацоўным - гэтая рэальнасць не скануецца наогул.
Што рабіць тым, хто не паступіў?
Лаўрухін прапануе два варыянты.
Першы - пайсці ў каледж або тэхнікум, асвоіць прафесію. Гэта дае канкрэтныя навыкі і шанец хутка пачаць зарабляць.
«Калі вы вельмі хочаце вучыцца далей, вы можаце паступіць у тэхнікум, на нейкую прафесію, атрымаць рамяство, а потым можаце смела ставіць сабе нейкія звышмэты. Гэта больш кароткатэрміновае навучанне, не 5 гадоў, і гэта сапраўды будзе запатрабавана на рынку працы».
Другі - пайсці працаваць.
«Пакуль табе 18, у цябе ёсць магчымасць паспрабаваць сябе, зразумець, чаго ты жадаеш. Часам больш карысна на год сысці з рынку адукацыі і паглядзець на рынак працы. І чым раней адбудзецца, тым, я думаю, будзе лепей».