9 снежня 2025, aўторак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэзка падаражэў алкаголь, які не паўсюль набудзеш

30
У Беларусі рэзка падаражэў алкаголь, які не паўсюль набудзеш

Некаторыя напоі – у чатыры разы.

У Беларусі павысіліся кошты некаторых арыгінальных алкагольных напояў мацункам вышэйшым за 28 адсоткаў, як самагон і настойкі, якія вырабляюць буйныя турыстычныя аб'екты – «Белавежская пушча», «Сула», «Дудуткі» і іншыя. Адпаведная пастанова МАРГ апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Размова ідзе пра алкаголь, які выпускаецца выключна ў культурна-этнаграфічных і турыстычных цэнтрах і прадаецца толькі там. У абноўленым пераліку 53 віды алкаголю на разліў і 36 – у бутэльках. У звычайных крамах іх не знайсці.

Кошты шэрагу напояў выраслі істотна. Напрыклад, літр самагону з «Белавежскай пушчы» цяпер каштуе 31 рубель замест ранейшых 11,25. А «Дудуткі» паднялі кошт сваёй прадукцыі амаль у чатыры разы – з 11,6 да 40,66 рубля.

У той самы час некаторыя вытворцы пакінулі кошты без зменаў: напоі з «Сулы» і «Дукорскага маёнтка» каштуюць столькі сама, колькі і раней.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках