Лукашэнка завыў праз санкцыі
34- 3.08.2025, 21:23
- 46,694
Дыктатар рыхтуе перастаноўкі ў МЗС.
У Менску ўпершыню з 2021 года адбылася нарада кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных місій.
Пра гэта паведамілі ў Службе знешняй выведкі Украіны (СЗВУ).
Якая мэта замены
ФАРМАЛЬНАЯ мэта – адаптацыя знешняй палітыкі да ўмоваў нестабільнасці на міжнародных рынках.
РЭАЛЬНАЯ – пошук шляхоў эканамічнага выжывання пад санкцыйным ціскам.
«Лукашэнка паставіў дакладную задачу: знешнепалітычная служба павінна прыносіць эканамічную аддачу», – паведамляюць у СЗВ.
«Эканоміка кульгае, з экспартам праблемы», – прызнаў ён падчас выступу.
Паводле звестак СЗВУ, у найбліжэйшай перспектыве чакаецца замена часткі дыпламатаў на больш лаяльных і кіраваных асобаў. Гэта падкрэслівае: для Лукашэнкі МЗС – не знешнепалітычны інструмент, а мэнэджарская структура, задача якой – падтрымаць эканоміку ва ўмовах ізаляцыі.