9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі модуль МКС прадаўжае працякаць

9
Расейскі модуль МКС прадаўжае працякаць
Фота: NASA

Нягледзячы на ўсе старанні.

Нягледзячы на нядаўнія спробы ліквідаваць выцечку паветра з расейскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), праблема застаецца неразвязанай.

Як паведаміў выканальны дырэктар пілатаваных праграмаў Раскосмасу Сяргей Крыкалёў, выцечка ўсё яшчэ прадаўжаецца, хоць тэмпы страты паветра атрымалася запаволіць.

Упершыню выцечку зафіксавалі яшчэ ў верасні 2019 года. Крыніцай стала прамежкавая камера стыкоўнага модуля, злучаная з модулем Зорка, выведзеным на арбіту ў ліпені 2000 года. За шэсць гадоў хуткасць выцечкі вырасла ўдвая – з прыкладна 0,45 кг да больш як 0,9 кг паветра за дзень. Праз гэта NASA вызначыла выцечку як крытычную рызыку.

У чэрвені 2024 года з'явіліся надзеі на дадатныя зрухі: NASA адклала запуск місіі Axiom 4, спаслаўшыся на новыя паказнікі ціску ў модулі Зорка. Гэта магло сведчыць пра часовае ўхіленне выцечкі. Аднак далейшыя назіранні ўказалі, што праблема не развязаная канчаткова.

«Нам усім важна зрабіць высновы, каб падобныя сітуацыі не паўтараліся на будучых станцыях», – заявіў Крыкалёў. Калі сітуацыя пагоршыцца, касмічныя агенцтвы могуць разгледзець варыянт поўнага герметычнага закрыцця модуля. У такім выпадку МКС прадоўжыць працу, хоць колькасць стыкоўных вузлоў для грузавых караблёў паменшыцца.

Раскосмас і NASA пакуль не прыйшлі да згоды датычна прычынаў выцечкі або метадаў канчатковай ліквідацыі праблемы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках