Змяшаныя адзінаборствы: Беларус Кірыл Грышчанка атрымаў перамогу над канадцам Бэнам Тайнанам
- 3.08.2025, 13:36
- 1,766
Паядынак прайшоў у Тайландзе.
Беларускі баец-цяжкавагавік Кірыл Грышчанка, які выступае ў адной з самых папулярных ліг змяшаных адзінаборстваў One Championship, атрымаў перамогу над канадцам Бэнам Тайнанам.
Паядынак прайшоў у Тайландзе ў рамках турніру ONE Fight Night 34. Спаборнікам беларуса стаў 31-гадовы Бен Тайнан з Канады. Да сустрэчы з Грышчанкам у паўночнаамерыканца было пяць перамог у пяці баях, аднак шосты закончыўся паразай.
Бой атрымаўся вязкім і ўпартым, але беларус выглядаў больш пераважна, і рэферы аднагалоснай пастановай аддалі перамогу Грышчанку.
Кірыл – вядомы раней беларускі змагар грэка-рымскага стылю. У 2019 годзе ён перамог на Еўрапейскіх гульнях, збіраўся выступіць на Алімпіядзе, але ўсе планы парушыла станоўчая допінг-проба. Спартовец сцвярджаў, што забароненых прэпаратаў не прымаў, аднак яго дыскваліфікавалі. У выніку Кірыл пачаў кар'еру ў змяшаных адзінаборствах. На гэты момант ён правёў 10 баёў: у васьмі атрымаў перамогу і ў двух саступіў. Мэта байца – чэмпіёнскі пояс One Championship.
Кирилл — известный в прошлом белорусский борец греко-римского стиля. В 2019 году он победил на Европейских играх, собирался выступить на Олимпиаде, но все планы нарушила положительная допинг-проба. Спортсмен утверждал, что запрещенных препаратов не принимал, однако его дисквалифицировали. В итоге Кирилл начал карьеру в смешанных единоборствах. На данный момент он провел 10 боев: в восьми одержал победу и в двух уступил. Цель бойца — чемпионский пояс One Championship.