Зброя для Украіны: ЗША паведамілі «вельмі добрую навіну»
7- 3.08.2025, 13:55
- 8,856
Мэта Вашынгтона – дамагчыся спынення агню шляхам ціску на РФ, а не саступак.
Злучаныя Штаты Амерыкі маюць намер паскорыць продаж зброі краінам NATO, каб праз іх падтрымліваць Украіну і адначасова ўзмацніць ціск на Крэмль.
Пра гэта заявіў амбасадар ЗША пры NATO Мэцью Уітакер, падкрэсліўшы, што мэта Вашынгтона – дамагчыся спынення агню шляхам ціску, а не саступак.
Пост быў апублікаваны на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter. «Прэзідэнт Трамп – міратворац. Прадаючы зброю нашым хаўруснікам, мы вяртаем Расею за стол перамоваў», – напісаў ён у сацсетцы X.
Паводле словаў дыпламата, пастаўкі ўзбраенняў у абыход прамых схемаў дапамагаюць унікнуць дэфіцыту ў краінах NATO і падтрымліваць Украіну на высокім узроўні.
Patriot і мільярды – цяпер сістэмна
Як раней пацвердзіў сам Трамп, у рамках новай схемы Украіна атрымае 17 зенітных комплексаў Patriot. Нямеччына ўжо перадала два такія комплексы.
Паводле звестак The Wall Street Journal, ініцыятыву падтрымалі Вялікая Брытанія, Нямеччына, Канада, Швэцыя, Нідэрланды, Фінляндыя, Нарвегія і Данія.
Гэтая сістэма выгадная ўсім: хаўруснікі атрымліваюць сучасную амерыканскую зброю, частка якой потым сыходзіць Кіеву. ЗША не нясуць увесь груз выдаткаў у адзіночку, а ўкраінскае войска атрымлівае боепрыпасы і тэхніку, неабходную для стрымлівання расейскіх нападаў.
Расчараванне для Пуціна, надзея для Украіны
Раней Масква спадзявалася, што прыход Трамп прывядзе да скарачэння ваеннай дапамогі. Але ўсё адбылося наадварот: рыторыка ў Вашынгтоне змянілася, пастаўкі растуць, а звяз NATO дэманструе адзінства і катэгарычнасць намеру.
Для Украіны гэта пазітыўны сігнал: падтрымка застаецца магутнай, а дыпламатычнае выйсце з вайны будзе будавацца з пазіцыі сілы.