9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расею, патрапіў у палон да УСУ

30
СМІ: Яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расею, патрапіў у палон да УСУ
СТАНІСЛАЎ БЯЛЬКЕВІЧ

І звярнуўся да Лукашэнкі.

Украінскі журналіст Юры Бутусаў апублікаваў відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі, як сцвярджаецца, грамадзяніна Беларусі, узятага ў палон УСУ. Паводле словаў мужчыны, ён служыць у беларускім войску і патрапіў на вайну на баку РФ нібыта падчас вучэнняў у суседняй краіне.

Мужчына са звязанымі рукамі назваўся грамадзянінам Беларусі Станіславам Бялькевічам 1975 года нараджэння, вайскоўцам беларускай арміі. Як вынікае з ягоных словаў, ён трапіў на вайну пасля вучэнняў у Расеі, куды яго накіравалі з групай іншых беларускіх вайскоўцаў.

– Нас накіравалі на вучэнні ў Расею, атрымалася так, што далі аўтамат і выправілі на рэальную вайну. Наш узвод разграмілі, усе – «дзвесце» (у ваеннай тэрміналогіі «груз 200», гэта значыць загінулыя. – Заўв. рэд.), а я патрапіў у палон, – кажа мужчына

Ён звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай «дапамагчы яго вяртанню».

Юры Бутусаў адзначыў, што атрымаў відэа з палонным ад аднаго з вайскоўцаў УСУ.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках