Банкі ААЭ пачалі маштабную зачыстку расейскага бізнэсу
5- 3.08.2025, 15:28
- 7,268
Украінская выведка даведалася падрабязнасці.
Фінансавыя ўстановы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў пачалі маштабную «чыстку» расейскага бізнэсу.
Пра гэта паведамляе Служба знешняй выведкі Украіны.
У ліпені 2025 года банкі ААЭ рэзка ўзмацнілі фінансавы кантроль над кампаніямі з Расеі.
Паводле звестак выведкі, блізу 30% фірмаў атрымалі папярэджанні пра закрыццё рахункаў або абмежаванні аперацый.
Асноўнымі прычынамі для такіх захадаў сталі:
ігнараванне або нясвоечасовы адказ на банкаўскія запыты,
памылкі ў дакументах або недахоп інфармацыі,
неадпаведнасць грашовых плыняў заяўленаму віду дзейнасці,
сувязі з краінамі з «чорнага спісу» FATF,
а таксама стасункі з падсанкцыйнымі асобамі ці кампаніямі.
Кантроль узмацнілі пасля санкцый Брытаніі і ЕЗ
Першыя маштабныя праверкі пачаліся яшчэ ў лютым 2024 года – адразу пасля таго, як Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць эмірацкіх кампаній, якія дапамагалі Расеі абыходзіць абмежаванні.
Паваротным момантам стаў 18-ы пакет санкцыяў Еўразвязу, у які ўпершыню былі ўключаныя эмірацкія структуры.
Гэта падштурхнула банкі ААЭ да яшчэ больш жорсткіх захадаў у дачыненні да расейскага бізнэсу.
Аб'яднаныя Арабскія Эміраты толькі нядаўна выйшлі з «шэрага спісу» FATF, і цяпер спрабуюць унікнуць паўторнага ўключэння.