9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі расказаў пра дасягнутую дамоўленасць з Расеяй

4
Зяленскі расказаў пра дасягнутую дамоўленасць з Расеяй

Паміж Украінай і РФ адбудзецца абмен палоннымі.

Украіна і Расея дамовіліся пра абмен 1200 палонных пасля трэцяга раўнду перамоваў у Стамбуле. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале пасля сустрэчы з кіраўніком Офіса прэзідэнта Андрэем Ермаком і сакратаром РНБА Рустэмам Умеравым.

«Сярод ключавых пытанняў – прадаўжэнне абменаў ваеннапалоннымі. Ёсць дамоўленасць пра абмен 1200 чалавек, прадаўжаецца праца над удакладненнем спісаў. Сакратар РНБА даклаў пра камунікацыю з расейскім прадстаўніком», – адзначыў Зяленскі. Ён дадаў, што Украіна таксама імкнецца дамагчыся вяртання цывільных асобаў і з кожным такім выпадкам вядзецца асобная праца.

Акрамя таго, Андрэй Ярмак праінфармаваў прэзідэнта пра ўзаемадзеянне з ключавымі міжнароднымі партнёрамі, у тым ліку з ЗША, а таксама пра дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на вяртанне ўкраінскіх дзяцей, вывезеных у Расею. З Рустэмам Умеравым кіраўнік дзяржавы абмеркаваў парадак дня наступных пасяджэнняў Стаўкі Вярхоўнага галоўнага камандзіра. У цэнтры ўвагі – падрыхтоўка энэргетычнага сектару і крытычнай інфраструктуры да зімовага перыяду, развіццё сістэмы СПА і нанясенне дальнабойных удараў па расейскай лагістыцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках