Таемная дачка Пуціна выказалася супраць вайны ва Украіне?
10- 3.08.2025, 15:57
- 11,488
Пра гэта расказаў вядомы журналіст.
Верагодная пазашлюбная дачка Пуціна Лізавета Крываногіх заявіла, што яна супраць вайны РФ супраць Украіны. Пра гэта 3 жніўня заявіў журналіст Расціслаў Мурзагулаў на сваім YouTube-канале.
Ён сцвярджае, што вёў ліставанне з дзяўчынай, якая ўзяла псеўданім Луіза Розава.
Журналіст зазначае, што дзяўчына закінула свой Instagram у сакавіку 2022 года, калі ўжо актыўна ішлі баявыя дзеянні ва Украіне. Тады апошні яе пост выглядаў як надпіс на фонавым малюнку «Loss of humanity» («страта чалавечнасці»), а ў подпісе гаварылася, што яна атрымлівала шмат абураных паведамленняў. У прымацаваным пасце, які апублікаваны 9 сакавіка 2022 года, гаворыцца: «Не вайне».
У ім дзяўчына напісала: «Шчыра здзіўленая, што некаторыя сур'ёзна думаюць, што я датычная да падзей, якія адбываюцца ў свеце, і што я маю нейкую неверагодную магчымасць усё змяніць. Давайце падумаем разам і адкажам для сябе на такое пытанне: ці стане чалавек, настолькі вар'яцкі, каб літаральна абвясціць вайну ўсяму свету, адмаўляцца ад сваіх пастановаў праз нейкія бацькоўскія пачуцці?»
Розава зноў пачала посціць фатаграфіі 25 ліпеня 2025 года. Таму Мурзагулаў надумаў ёй напісаць. Ён спрабаваў атрымаць ад яе прызнанне, што яна сапраўды дачка Пуціна, і заявіў, што калі гэта так, яна можа моцна паўплываць на сітуацыю.
«Там сапраўды адбываюцца страшныя рэчы, якія мне не падабаюцца ні ў якім ключы», – напісала яна пра вайну ва Украіне. Пры гэтым Розава сцвярджае, што ў яе няма ніякіх роднасных сувязяў, праз якія яна магла б паўплываць на тое, што адбываецца.
Дзяўчына адзначыла, што апошнім часам з ёй спрабуюць паразмаўляць журналісты з буйных выданняў, але яна ўсім адмаўляе.