«За гэты час яны выпілі ўсё віно і чачу»
11- 3.08.2025, 16:07
- 19,436
Беларусы, якія вярталіся з Грузіі, затрымаліся на мяжы праз кіроўцу-кантрабандыста.
Беларуска расказала, як вярталася з Грузіі ў Беларусь на аўтобусе. На расейска-грузінскай мяжы ў кіроўцы выявілі кантрабанду - запчасткі. Аўтобус вярнулі назад у Грузію, а пасажыраў пакінулі. Людзі прайшлі мытню і іх пратрымалі там больш за 18 гадзін.
За гэты час яны з'елі ўсю ежу і выпілі ўсё віно і гарбату, жартуе жанчына. У каментарах пішуць, што паездкай займалася кампанія "Фаварыт-трэвел", якая мае рэйтынг у Google 2,7.