Цунамі разбурыла завод на Камчатцы
6- 3.08.2025, 19:22
- 9,988
Відэафакт.
Пасля магутнага землятрусу Камчатку на Далёкім Усходзе РФ накрыла яшчэ і цунамі. Стыхія разбурыла рыбны завод.
Пра гэта паведамляе РБК.
У выніку цунамі быў разбураны рыбны завод «Алаід» на востраве Парамушыр. Аб падтапленні прадпрыемства стала вядома яшчэ 30 ліпеня. Але зараз расейцы паведамілі, што завод амаль цалкам затоплены, спыніў працу і наўрад ці хутка адновіць яе.