9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Чэхіі: Планую адпачыць ва ўкраінскім Крыме

5
Кіраўнік МЗС Чэхіі: Планую адпачыць ва ўкраінскім Крыме

Ян Ліпаўскі адказаў на ўключэнне яго ў спіс "русафобаў".

Чэшскі міністр замежных спраў Ян Ліпаўскі

Аб гэтым ён сказаў у каментары ČTK.

Ліпаўскага ўнеслі ў спіс "русафобаў" за заявы аб тым, што Уладзімір Пуцін з'яўляецца дыктатарам і не прызнае ўкраінцаў як народ, а таксама за заклік прызнаць Расею самай сур'ёзнай прамой пагрозай для еўраатлантычнага рэгіёну.

Кіраўнік чэшскага МЗС на гэта адказаў, што не выкарыстоўвае мову нянавісці ў дачыненні да Расеі ці расейцаў.

"Мне не падабаецца Пуцін, ягоны пуцінізм, ягоная імперская палітыка, якая праяўляецца ў заваявальнай вайне супраць Украіны, цэлым шэрагу сабатажаў, між іншым і ў Чэхіі, і інфармацыйнай вайне. Або, напрыклад, кібернетычныя атакі супраць нас і нашых найбліжэйшых хаўруснікаў", - сказаў ён.

Ліпаўскі запэўніў, што ўнясенне ў спіс "русафобаў" "не зменіць яго планаў што да адпачынку ў Крыме, таму што Крым - гэта Украіна", маючы на ўвазе сваю заяву падчас "бунту Прыгожына" ў 2023 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках