«ЗША паказалі Пуціну «ядравыя зубы»
4- 3.08.2025, 18:36
- 4,472
Які сігнал пасылае Трамп Крамлю.
Заява прэзідэнта ЗША Дональда Трампа наконт адпраўкі двух падводных атамных лодак бліжэй да межаў РФ адрасавана менавіта расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну. Такое меркаванне выказаў экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка ў эфіры New Voice.
З ягоных слоў, у амерыканскай адміністрацыі наважылі выкарыстаць гэты момант, бо яны і раней чыталі ўсе гэтыя "паўвар'яцкія пагрозы Мядзведзева", які не ўпершыню заявіў аб тым, што Расея будзе бамбаваць Еўропу і ЗША.
"Думаю, што гэта была зручная нагода сказаць Пуціну: «Дарагі сябар, ты пераходзіш праз усе магчымыя і не магчымыя межы", – адзначыў Агрызка.
З ягоных слоў, у гэтай сітуацыі гаворка ідзе не пра "вар'ята Салаўёва ці не менш шалёнага яго калегу па прапагандысцкім цэху", а пра Мядзведзева, які, імаверна, нічога не вырашае, але фармальна займае высокую пасаду – намесніка старшыні Рады бяспекі РФ.
"Магчыма, з пункту гледжання Трампа цяпер найлепшы спосаб учапіцца ў гэтую фармальную заяву і сказаць Расеі, што будзе не так, як вам хочацца, таму што ў нас таксама ёсць свае ядравыя зубы", - адзначыў Агрызка.