9 снежня 2025, aўторак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь засталася без медсясцёр

16
Беларусь засталася без медсясцёр

Бракуе як мінімум 40 тысяч адмыслоўцаў сярэдняга звяна.

У сістэме аховы здароўя Беларусі не стае як мінімум 40 тысяч спецыялістаў сярэдняга звяна, якія атрымалі профільную адукацыю, але не працуюць па спецыяльнасці. Пра гэта пішуць "Белыя халаты".

Паводле звестак Белстата, з 1991 да 2019 год у медвучэльнях і каледжах Беларусі было падрыхтавана больш за 129 тысяч спецыялістаў сярэдняга медычнага звяна. Большасць з іх да 2025 года яшчэ не мусілі выйсці на пенсію, а значыць, маглі б працаваць у сістэме.

Аднак, паводле звестак Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, да канца 2023 года ў дзяржаўных установах аховы здароўя працавала амаль 99 тысяч чалавек з адпаведнай адукацыяй. З іх толькі каля 87% - да пенсійнага ўзросту, гэта значыць прыкладна 86 тысяч чалавек.

Параўноўваючы гэтыя 86 тысяч са 129 тысячамі падрыхтаваных спецыялістаў, становіцца зразумела, што як мінімум 40 тысяч чалавек пакінулі прафесію задоўга да пенсіі. І гэта - без уліку тых, хто атрымаў дыплом у 2020-2023 гадах.

Нагадаем, што з 2020 года Міністэрства аховы здароўя перастала публікаваць падрабязную статыстыку па сярэднім медперсанале.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках