УСУ пад Часівым Ярам узялі ў палон расейскіх дэсантнікаў
4- 3.08.2025, 19:55
- 7,562
Фотафакт.
У 24-й АМБр УСУ імя караля Данііла паказалі частку расейскіх дэсантнікаў, якія здаліся ў палон пад Часівым Ярам. У брыгадзе падкрэслілі, што палонным нічога не пагражае.
«Адна з партый байцоў 98 дывізіі ВДВ РФ, якія ішлі штурмаваць Часіў Яр, зразумела, што камандзіры адправілі іх на забой і здаліся ва ўкраінскі палон», - адзначылі ў брыгадзе.
У брыгадзе падкрэслілі, што з палоннымі абыходзяцца згодна з нормамі міжнароднага права — іх кормяць, пояць, даюць пакурыць і адпачыць. "Без збіванняў, катаванняў і прыніжэнняў", - падкрэслілі ў брыгадзе.
Там таксама адзначаюць, што палон - гэта адзіны шанец выжыць і вярнуцца дадому для расейскага штурмавіка. У брыгадзе паказалі фота палонных. Многія з палонных маюць шматлікія татуіроўкі, якія звычайна робяць людзі ў расейскіх турмах.







