9 снежня 2025, aўторак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе маці хакеіста выбегла на лёд і накінулася на суддзю

8
У Празе маці хакеіста выбегла на лёд і накінулася на суддзю

Відэа стала вірусным.

Падчас матчу міжнароднага юнацкага хакейнага турніру ў Празе паміж камандамі Ice Mammoth і United Selects маці аднаго з гульцоў учыніла скандал на пляцоўцы.

Аб гэтым паведамляе CNN Prima NEWS.

Пры ліку 9:0 на карысць Ice Mammoth гульцы United Selects пачалі нервавацца і часта парушаць правілы, за што рэгулярна аказваліся на лаўцы штрафнікоў.

Гэта раззлавала адну з маці, чыё дзіця гуляла ў матчы. Жанчына выбегла на лёд, каб выказаць сваё абурэнне судзействам.

Яе спрабавалі вывесці з пляцоўкі арбітры і трэнеры, але не адразу змаглі гэта зрабіць, паколькі яна супраціўлялася і працягвала абурацца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках