Расейкі рабілі сэлфі і танчылі на фоне падпаленага НПЗ у Адлеры
30- 3.08.2025, 20:46
- 21,644
Відэафакт.
У Адлеры пасля ўдараў УСУ загарэлася нафтабаза. Мясцовыя жыхары пачалі здымаць відэа і рабіць сэлфі на фоне пажару. Некаторыя нават танчылі і выкладвалі ролікі ў сацсетцы.
Пазней стала вядома аб затрыманні дзвюх дзяўчат і хлопца. Паводле звестак паліцыі, затрыманыя — прыезджыя з Ніжняга Тагіла ва ўзросце ад 19 да 21 года. У дачыненні да 20-гадовай дзяўчыны, якая непасрэдна здымала відэа, складзены пратакол паводле часткі 1 артыкула 20.6.1 КоАП — "невыкананне правілаў паводзін пры надзвычайнай сітуацыі або пагрозе яе ўзнікнення". Гэты артыкул прадугледжвае папярэджанне ці штраф ад 1 да 30 тысяч рублёў.
На апублікаваным МУС запісе затрыманыя прызнаюцца, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Маладзён падкрэслівае, што яны не мелі намеру кагосьці абразіць ці закрануць.