Дарадца Трампа абвінаваціў Індыю ў фінансаванні вайны Расеі супраць Украіны
5- 3.08.2025, 21:04
- 5,574
Нью-Дэлі могуць чакаць другасныя санкцыі.
Намеснік кіраўніка апарата Белага дома Стывен Мілер абвінаваціў Індыю ў фактычным фінансаванні вайны Расеі супраць Украіны шляхам пакупкі нафты ў Масквы, піша агенцтва Reuters.
"Што ён [прэзідэнт ЗША Дональд Трамп] сказаў вельмі ясна, дык гэта тое, што для Індыі непрымальна працягваць фінансаваць гэтую вайну, купляючы нафту ў Расеі", – заявіў Мілер у эфіры тэлеканала Fox News.
Напярэдадні СМІ са спасылкай на крыніцы ў індыйскім урадзе пісалі, што Індыя працягне закупляць расейскую нафту, нягледзячы на пагрозы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвесці другасныя санкцыі.