УСУ ліквідавалі акупанта-канібала
5- 3.08.2025, 21:55
- 13,822
У Расеі яго асудзілі на 22 гады калоніі.
На вайне ва Украіне загінуў расеец, асуджаны на 22 гады калоніі за забойствы і канібалізм.
"Медыязона" знайшла імя Дзяніса Горына ў спісе загінулых расейскіх вайскоўцаў, які апублікаваў праект "Хачу жыць", а таксама пацвердзіла яго гібель праз рэестр спадчынных спраў.
Пра тое, што Горын вызваліўся з калоніі і адправіўся на вайну, стала вядома ў лістападзе 2023 года: тады сахалінскія выданні звярнулі ўвагу на апублікаваную ім у «Аднакласніках» фатаграфію ў камуфляжнай форме. У рэестры спадчынных спраў пазначана, што Горын загінуў 1 ліпеня 2024 года.
Горына тройчы судзілі паводле справах аб забойствах. Першы прысуд яму вынеслі ў 2003 годзе: тады мужчына атрымаў 9 гадоў і 11 месяцаў калоніі строгага рэжыму, а праз сем гадоў яго вызвалілі па УДВ. У 2018 годзе шляхам складання тэрмінаў Горыну прызначылі 22 гады калоніі асобага рэжыму.
Як пісала выданне "Сібір.Рэаліі", усяго Горына прызналі вінаватым у забойствах чатырох чалавек. У двух выпадках ён прызнаваўся, што еў сваіх ахвяр.
У апошнім рашэнні суда гаварылася, што ў лістападзе 2010 года сахалінец забіў брата свайго знаёмага па імені Аляксандр. Спачатку мужчына ўдарыў яго нажом у грудзі, а затым зрэзаў "мяккія тканкі з канечнасцяў пацярпелага, якія ў далейшым ужыў у ежу".