Гэта акт палітычнага тэрарызму
6- Арсений Яценюк
- 30.08.2025, 16:57
- 7,310
Заказчыкі забойства — у Крамлі.
Андрэй…
Сябар, паплечнік, патрыёт…
Дзяржаўны дзеяч, Старшыня Вярхоўнай Рады VIII склікання, народны дэпутат, лідар самаабароны Майдану, чалавек, які прысвяціў сваё жыццё Украіне, змагаўся і аддаў яго за нашу Свабоду і Незалежнасць.
Гэта не шараговае забойства. Гэта акт палітычнага тэрарызму рускай кэгэбэшнай банды.
Заказчыкі забойства — у Маскве, у Крамлі, на Лубянцы. Тыя ж, што забілі тысячы ўкраінскіх палітычных дзеячоў, пісьменнікаў, паэтаў, вучоных.
Гэта забойства — па загадзе злачынцы Пуціна. Забіваюць, таму што баяцца. Ад страху і роспачы. Вольная і незалежная Украіна нясе ім смерць.
Яны імкнуцца зламаць нашу свабоду. Але гэтага ніколі не адбудзецца.
Наша агульная справа, наша мара і вера ў вольную Украіну збудуцца — як гэтага хацеў і дзеля чаго жыў і змагаўся Андрэй Парубій. Заказчыкі і выканаўцы павінны паўстаць перад міжнародным судам над ваеннымі злачынцамі. Справядлівая смяротная кара і пажыццёвае пракляцце рускім вырадкам.
Вечная памяць вялікаму украінцу Андрэю Парубію. Шчырыя спачуванні сям’і і ўсёй краіне…
Арсеній Яцэнюк, Facebook