9 снежня 2025, aўторак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолаг пракаментавала дзіўныя пасядзелкі Пуціна і Лукашэнкі

27
Псіхолаг пракаментавала дзіўныя пасядзелкі Пуціна і Лукашэнкі

Двое дыктатараў разыгралі спектакль.

На гэтым тыдні расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін зладзіў перформанс на лаўцы ў садзе, дзе ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі адказаў на апошнія ўльтыматумы Дональда Трампа. Той факт, што ўсё выглядала як пасядушкі двух дзядоў каля вясковай крамы, відавочна, і было мэтай гэтага спектакля, заявіла ў каментары «Эспрэса» псіхолаг Ларыса Волашына.

«Гэта нетыповы для Пуціна вобраз, бо шмат гадоў уся расейская інфармацыйная палітыка вакол Пуціна была накіраваная на стварэнне іміджу мачо, такога альфа-лідара. Ён пастаянна эксплуатаваў гэты вобраз. (...) А тут раптам — на лаўцы з семкамі. Гэта выглядала вельмі паказальна», — сказала яна.

На думку псіхолага, спроба стварыць «мірны» вобраз для раскйскага дыктатара лагічная ў сітуацыі, калі Трамп выказвае незадавальненне яго вайсковымі дзеяннямі ва Украіне.

«Гэта мае сэнс, бо цяпер задача Пуціна — неяк спыніць гэтыя атакі Дональда Трампа ў свой бок, паказаць, што ён не з'яўляецца апанентам Трампу, што ён прызнае — Трамп тут адзіны ўладар на планеце, як калісьці сказаў Марк Рутэ. То бок Пуцін спрабуе стварыць для Трампа вобраз, у якім ён не будзе канкурэнтам, не будзе небяспечным, а будзе такім дзедам, у якога ўсё ўжо скончылася, ён такі маленькі, ён такі няўклюдны — пашкадуйце мяне, сіраціну. Я думаю, што гэта менавіта пасланне Трампу, спроба выглядаць для яго бяспечным», — мяркуе Волашына.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках