9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Самы жудасны камбайн за ўсю гісторыю»

24
«Самы жудасны камбайн за ўсю гісторыю»

Гомельскі «суперкамбайн» масава крытыкуюць расейцы.

Расейскі блогер выклаў відэа з кароткім аглядам флагмана ад кампаніі «Гомсельмаш» - збожжазбральнага камбайна GS2124, які раней, пры прэзентацыі, вытворца называў «суперкамбайнам», заўважыў «Флагшток».

Блогер адзначыў, што на рынку РФ такі камбайн цяпер прадаюць коштам 27 млн расейскіх рублёў (прыкладна 333 тысяч даляраў). Відэа набрала шмат каментароў - у асноўным, негатыўных.

Галоўная прэтэнзія расейцаў - камбайн часта ламаецца. Падаем найбольш тыповыя водгукі.

«Самы жудасны камбайн за ўсю гісторыю! З выгляду нядрэнны, але на жніве жах».

«У нас такіх 11 адзінак. Калі сказаць, што машына сырая, значыць, нічога не сказаць. Сэрвіс не ад'язджае. Выпрацоўка так сабе. Рэгулюецца дрэнна. Быў створаны па аналагу Лексіёна 760, але ў якасці....»

«Камбайн – выяўны зломак. Рухавікі сыплюцца, праводка таксама, датчыкі. Страты. Вечны гемарой».

«Няўдалы камбайн, ні люкаў, нічога, зняць рэмень - трэба разабраць паўкамбайна».

Таксама ў каментарах адзначаюць частыя паломкі рухавіка, які выкарыстоўваецца ў GS2124, але вырабляецца ён не ў Беларусі, а ў Расеі — Яраслаўскім маторным заводам.

Пры гэтым некаторыя хваляць гэтую мадэль, адзначаючы, што яна найлепшая на постсавецкай прасторы.

Раней гэты камбайн выпрабоўваў асабіста Лукашэнка і называў яго «камбайнам будучыні».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках