Рэйсы Менск-Бенгазі выклікаюць падазрэнні ў ЕЗ
2- 4.08.2025, 14:20
- 6,166
Расея можа запусціць новую хвалю міграцыі.
Брусэль устурбаваны серыяй незвычайных рэйсаў з Менска ў Лібійскі горад Бенгазі. Як паведаміла крыніца ў Еўрапейскай камісіі, расследуецца магчымая каардынацыя паміж беларускімі ўладамі і адміністрацыяй Усходняй Лібіі, кантраляванай фельдмаршалам Халіфам Хафтарам, які падтрымлівае шчыльныя сувязі з Крамлём, піша Euractiv (пераклад - сайт Charter97.org).
Расея можа запусціць новую хвалю нелегальнай міграцыі ў Паўднёвую Еўропу. Толькі са студзеня да чэрвеня 2025 года ў Італію прыбылі больш за 27 000 мігрантаў з Лібіі, а на выспу Крыт – звыш 7 000, што ў тры разы больш, чым летась.
Сцэнар нагадвае крызіс 2021 года, калі Беларусь арганізоўвала міграцыйныя плыні на межах ЕЗ. Цяпер у Брусэлі асцерагаюцца, што Масква выкарыстоўвае Лібію як новы канал для дэстабілізацыі Еўразвязу.
Грэцыя выказвае занепакоенасць з нагоды Турцыі. 1 жніўня ў Анкары адбылася трохбаковая сустрэча прэзідэнта Турцыі Раджэпа Таіпа Эрдагана, прэм'ер-міністра Італіі Джорджыі Мэлані і прадстаўнікоў Лібіі, на якую Афіны не былі запрошаныя.
Грэцкія ўлады ўстурбаваныя збліжэннем Анкары з Хафтарам і планамі Турцыі зноў адкрыць консульства ў Бенгазі. Дадатковую трывогу выклікае спроба рэалізацыі марскога пагаднення паміж Турцыяй і Лівіяй, які ігнаруе грэцкую выспу Крыт.
Апазіцыйныя палітыкі ў Грэцыі абвінавацілі ўрад у дыпламатычнай ізаляцыі, а Мэлані — у здрадзе. Еўрадэпутат Нікалас Фарантурыс заклікаў Афіны да стварэння альянсу з Кіпрам, Егіптам і Лібіяй, нягледзячы на існую спрэчку паміж Грэцыяй і Егіптам праз манастыр Святой Кацярыны на Сінаі.