УСУ пацэлілі ў паліўна-заправачны комплекс аэрапорта Сочы
5- 4.08.2025, 14:45
- 4,928
На тэрыторыі аб'екта пачаўся моцны пажар.
Сілы абароны Украіны знішчылі паліўна-заправачны комплекс аэрапорта Сочы, што ў Краснадарскім краі РФ. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб УСУ ў панядзелак, 4 жніўня.
Аперацыю выканалі сілы беспілотных сістэм УСУ ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікам Сіл абароны 3 жніўня.
Паводле звестак Генштаба, на тэрыторыі аб'екта пачаўся моцны пажар. Вядома, што на аэрадроме таксама размяшчалася вайсковая авіяцыя расейскіх акупантаў.
«Сілы абароны працягваюць прымаць усе захады, каб падарваць вайскова-эканамічны патэнцыял ворага і спыніць узброеную агрэсію РФ супраць Украіны», — адзначылі ў Генштабе.
Уночы 3 жніўня расейскі Telegram-канал Astra напісаў, што беспілотнікі атакавалі нафтабазу ў горадзе Адлер Краснадарскага краю РФ.