Вугоршычна ўпершыню імпартавала казахстанскую нафту
5- 4.08.2025, 15:08
- 2,760
Яна была дастаўлена марскім шляхам.
Казахстанская нацыянальная нафтагазавая кампанія «КазМунайГаз» (КМГ) ажыццявіла першую пастаўку нафты ў Вугоршчыну марскім маршрутам праз харвацкі порт. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі 4 жніўня.
Партыя казахстанскай нафты аб'ёмам 85 000 тон была дастаўленая на Дунайскі нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Сазхаламбата ў рамках стратэгічнага партнёрства з вугорскай MOL Group.
Транспартаванне праходзіла ў два этапы: спачатку Казахстанскі танкер «Алатаў» кампаніі «Казмортрансфлот» даставіў нафту морам з расейскага порта Наварасійск у харвацкі порт Амішаль. Адтуль груз накіраваўся ў канчатковы пункт прызначэння Адрыятычным нафтаправодзе, якім кіруе Харвацкая кампанія Janaf.
Па выніках перамоў прадстаўнікоў трох кампаній у Харватыі было падпісана рамачнае пагадненне паміж «Казмунайгазам» і MOL Group наконт будучых паставак казахстанскай нафты.
Гэты крок дазваляе Казахстану значна пашырыць геаграфію экспарту нафты на рынкі Еўрапейскага Звязу, а Вугоршчы — дыверсіфікаваць імпарт.