9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будуць руйнаваць хрушчоўкі?

13
У Менску будуць руйнаваць хрушчоўкі?

У Беларусі агульная плошча хрушчовак складае каля 10 млн квадратных метраў.

На сустрэчы з калектывам завода «Прамень» у старшыні Менгарвыканкама Уладзіміра Кухарава спыталі, ці будуць руйнаваць хрушчоўкі ў Менску. Ён адказаў, што ў прыярытэце нібыта рамонт, а не руйнаванне такіх дамоў. Пра гэта піша агенцтва «Минск-Новости».

- Абследаванні паказваюць, што хрушчоўкі трэба не руйнаваць, а рамантаваць, і яны прастаяць яшчэ доўгі час. Будаваліся яны з вялікім запасам трываласці. Таму сур'ёзную ўвагу надзяляем капітальнаму рамонту. За год рамантуецца больш за мільён квадратных метраў жылля, - сказаў Уладзімір Кухараў.

Нагадаем, што аб магчымым руйнаванні хрушчовак стала вядома ў пачатку года, калі была зацверджаная Канцэпцыя дзяржаўнай жыллёвай палітыкі краіны да 2030 года.

Адзін з кірункаў канцэпцыі - існы жылфонд, які паступова састарваецца маральна і фізічна. Значную праблему тут прадстаўляюць 4-5-павярховыя дамы, якія масава будаваліся ў 1955-1975 гадах.

У Беларусі агульная плошча хрушчовак складае блізу 10 млн кв.метраў. Нягледзячы на тое, што пры своечасовым капітальным рамонце дамы могуць прастаяць даволі доўга, кватэры ў іх «не адпавядаюць сучасным спажывецкім патрабаванням». Акрамя таго, на іх ацяпленне выдаткоўваецца вельмі шмат энэргарэсурсаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках