9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці могуць дзеці да 15 гадоў атрымаць польскую студэнцкую візу?

Ці могуць дзеці да 15 гадоў атрымаць польскую студэнцкую візу?

У беларусаў узніклі з гэтым цяжкасці.

У Менску беларусы сутыкнуліся са складанасцямі ў атрыманні польскай студэнцкай візы для дзіцяці малодшага за 15 гадоў. Пра праблему MOST расказаў знаёмы сям'і, якая апынулася ў такой сітуацыі.

Паводле ягоных слоў, Ігнат (імя зменена) скончыў у Беларусі дзявяты клас, а працягнуць адукацыю планаваў у Польшчы. На руках у сям'і было пацвярджэнне з польскага тэхнікума аб залічэнні дзіцяці. З ім, а таксама з іншымі дакументамі, бацькі планавалі падаваць заяву.

Аднак супрацоўнікі візавага цэнтра папярэдзілі, што так зрабіць не атрымаецца. Са слў суразмоўцы, яны спасылаліся на ўнутранае правіла, якое дзейнічае ў Менскім рэгіёне, што дакументы на візу для навучання, што атрымліваецца для дзяцей малодшай 15 гадоў, не прымаюцца без дазволу з консульства. Што гэта за распараджэнне, суразмоўца не ведае, і відавочна, яго назву і нумар не назвалі і бацькам.

На сайце візавага цэнтра такой інфармацыі няма. Бот на сайце VFS Global паведамляе, што ўзроставых абмежаванняў для падачы на візу тыпу D няма, важна толькі мець пацвярджэнне, што дзіця прынятае ў навучальную ўстанову. Акрамя таго, візавы цэнтр не можа запатрабаваць дазвол з консульства - ён толькі прымае дакументы і біяметрычныя звесткі.

Тым не менш некаторыя візавыя агенты, з якімі пад выглядам устцрбаваных бацькоў звязаліся журналісты, пацвердзілі: дзецям да 15 гадоў сапраўды адмаўляюць у прыёме дакументаў. Адзін з візавых кансультантаў звязаў гэта са зменамі ў Беларускі Кодэкс аб адукацыі, які павінен уступіць у дзеянне з 1 верасня. Згодна з ім дзеці, якія пражываюць у Беларусі, павінны вучыцца ў беларускіх установах адукацыі.

- Бацькі вымушаныя пераносіць тэрміны навучання, адмаўляцца ад планаў або шукаць абыходныя шляхі, — распавядае знаёмы сям'і.

Візавы кансультант, які працуе не ў Менску, а ў іншым горадзе, наадварот, адказаў, што ў яго зоне адказнасці няма забарон на прыём дакументаў дзяцей малодшых за 15 гадоў. Паводле ягоных слоў, для падачы дастаткова даведкі аб залічэнні ў польскую навучальную ўстанову (як пацвярджэнне мэты паездкі) і стандартнага пакета дакументаў: пасведчання аб нараджэнні, натарыяльна заверанай згоды другога з бацькоў (калі дакументы падае адзін з іх) і іншых дакументаў, указаных на сайце візавага цэнтра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках