Байцы УСУ знішчылі ТГС-1А «Сонцапёк» расейцаў
1- 4.08.2025, 16:46
- 2,530
Важную цэль акупантаў пашкодзілі дронам.
Аператары ўкраінскіх дронаў знішчылі расейскую РСЗА ТГС-1А «Сонцапёк».
Як паведамляе censor.net, відэазапіс, на якім зняты фрагменты паспяховай баявой працы ўкраінскіх воінаў, апублікаваны ў сацсетках.
«Аператары 427-га асобнага палка беспілотных сістэм «Рарог» уначы падлавілі расейскі ТГС-1А «Сонцапёк», які адстраляўся і вяртаўся з баявога выхаду. Нашы ваяры дронамі пашкодзілі і дабілі цяжкую агнямётную сістэму ворага, тлустую цэль», - гаворыцца ў каментары да відэа.