У Гародні кіроўцы пабіліся проста на дарозе
11- 4.08.2025, 18:11
- 9,006
Відэа.
Раніцай 4 жніўня два кіроўцы ў Гародні наладзілі бойку проста на дарозе. Відэа інцыдэнту апублікаваў «АўтаГродна».
У роліку можна заўважыць дзве легкавушкі, якія спыніліся ў крайняй левай паласе, а таксама двух мужчынаў, якія каля транспартных сродкаў махаюць кулакамі, спрабуючы нанесці адзін аднаму ўдары.
Што стала прычынай канфлікту – не паведамляецца.