9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Еўропе больш за 10 000 гатэляў падаюць у суд на Booking

17
Па ўсёй Еўропе больш за 10 000 гатэляў падаюць у суд на Booking

Што стала прычынай?

Папулярны інтэрнэт-сэрвіс бранявання жылля Booking шмат гадоў прымушаў гатэлі нідзе не выстаўляць ніжэйшыя кошты на нумары, чым на самім сайце. Парушальніка гэтага правіла маглі прыбраць з платформы, і ён страчваў кліентаў. Пры гэтым сэрвіс забіраў сабе да 17% ад памеру бранявання за камісію і плацежныя зборы. Цяпер больш за 10 000 гатэляў у Еўропе падаюць калектыўны пазоў супраць Booking, піша BILD.

Хоць правіла фіксаванага кошту было скасаванае пасля адпаведнай пастановы Еўрапейскага суда летась, цяпер гатэлі хочуць атрымаць кампенсацыю за страты за апошнія 20 гадоў – з 2004 да 2024 года.

«Еўрапейскія гатэльеры доўгія гады пакутавалі ад несправядлівых умоваў і завышаных выдаткаў. Цяпер больш за 10 000 прадпрыемстваў удзельнічаюць у калектыўным пазове, падаючы Booking выразны сігнал: злоўжыванні на лічбавым рынку не застануцца без адказу», – кажа прэзідэнт еўрапейскага гатэльнага альянсу Hotrec Александрос Васілікас.

Пазоў разглядаецца ў Нідэрландах, паколькі галоўны офіс Booking размешчаны ў Амстэрдаме. Каардынуе справу арганізацыя Hotel Claims Alliance пры падтрымцы Hotrec і больш як 30 нацыянальных гатэльных асацыяцый. Паводле словаў арганізатараў, калектыўны пазоў выклікаў вялізны водгук, таму тэрмін падачы заяваў прадоўжылі да 29 жніўня.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках